Главная
Творчы вечар паэта Анатоля Зэкава
(0 Голосов)

11 снежня 2008 года адбылося чарговае паседжанне лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «Натхненне», прысвечанае творчасцi сучаснага беларускага паэта, празаiка, сатырыка Анатоля Зэкава.

Анатоль Зэкаў працуе ў розных лiтаратурных жанрах: на яго рахунку – звыш дзесятка кнiг паэзii, прозы, сатыры i гумару, а таксама казак, вершаў i cкарагаворак для дзяцей. Шматгранная творчасць пiсьменнiка i па сваёй тэматыцы.
На сустрэчы аўтар прадставiў свой зборнiк лiрыкi «Промнiк позiрку твайго» i сатырычны зборнiк «Кругi ў галаве».
Зборнiк «Промнiк позiрку твайго» склалi вершы пра каханне. Сярод iх – i «Лiсты да цябе», якiя некалi выходзiлi асобнай кнiгай i набылi папулярнасць у чытачоў.
Як добра, што ты ёсць на свеце,
Хай побач ты, няхай далека.
Як быццам сонца з-за аблокаў,
Святлом кахання ты мне свецiш.

Няхай мароз, хай золкi вецер
блукае ля замерзлых вокан,
мне й аднаму не адзiнока,
пакуль ты недзе есць на свеце.
Вельмi цiкава, з гумарам Анатоль расказаў аудыторыi  жыццёвыя, нявыдуманыя гiсторыii аб сваiм бацьку, пра аднавяскоўцаў. Студэнты i выкладчыкi з задавальненнем паслухалi i апавяданii пра маленькую дачку аўтара.
Аматары пародый таксама былi задаволены.
Са мною справа ясная –
Пара даўно намылiць шыю:
Як не выходзяць вершы ўласныя-
Я парадырую чужыя…
Паэту на сустрэчы дапамагалi яго сябры: аўтар i выканаўца Дзмiтрый Пятровiч, таленавiтая спявачка, паэтэса Ганна Вiскушэнка, паэт Мiкола  Шабовiч. Прагучалi песнi на вершы Анатоля Зэкава,  аўтарскiя творы.
Удзельнiкi вечарыны падаравалi слухачам цудоўны настрой i задавальненне ад сустрэчы.

 

 
Каталог TUT.BY

Справочный ресурс для поступающих! Научно-практический журнал Издательский Дом Проф-пресс . Akavita